Следчы камітэт Беларусі расследуе крымінальную справу ў дачыненні да былога дырэктара СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» і яшчэ некалькіх чалавек, паведамілі ў ведамстве.

«Паводле дадзеных следства, службовай асобе быў перададзены хабар прадстаўніком камерцыйнай структуры ў суме $759,2 тыс. за заключэнне і своечасовую аплату кантракту паміж замежнай кампаніяй і СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» пра пастаўку тавару», — растлумачылі ў камітэце. Там таксама дадалі, што былому дырэктару завода выстаўленае абвінавачванне па ч.3 арт.430 КК (атрыманне хабару), а яшчэ аднаму фігуранту — прадстаўніку камерцыйнай структуры — па ч.2 арт.431 КК (дача хабару). Абвінавачаныя заключаныя пад варту.

Следства валодае звесткамі і аб магчымым дачыненні прадстаўніка камерцыйнай структуры да здзяйснення яшчэ аднаго карупцыйнага злачынства. «Аднак абвінавачанне яму не выстаўлялася — мужчына знаходзіцца ў статусе падазраванага. У цяперашні час наяўная ў следства інфармацыя правяраецца», — растлумачылі ў ведамстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?