16.05.2008 / 12:46

Сэкцыя «Мэмарыял» Таварыства аховы помнікаў патрабуе вызваленьня Хурсіка Заява 1

Мы абураны затрыманнем і 15-суткавым арыштам вядомага беларускага журналіста і публіцыста Віктара Хурсіка. Гэта расправа за друкаванне праўды пра падзеі апошняй вайны, у тым ліку пра зверствы партызанаў над мірнымі беларускімі грамадзянамі, як у вёсцы Дражна Стара-Дарожскага раёну 14 красавіка 1943 г.

Нагадаем, што памяць 25 жыхароў вёскі была ўшанавана 19 красавіка 2008 г. усталяваннем і асвячэннем крыжа Св. Ефрасінні Полацкай.

На жаль, гэты крыж быў дэмантаваны ўладамі, а ўдзельнікі ўшанавання памяці закатаваных беларусаў сутыкнуліся з жорсткімі рэпрэсіямі з боку ўладаў. Трэба спыніць гэты прававы беспрадзел.

Зараз не зморчны час сталінізму, а XXI стагоддзе.

Таму мы патрабуем:

§ Аднаўлення і паўторнага асвячэння крыжа Св. Ефрасінні Полацкай на могілках у в. Дражна Стара-Дарожкага раёну.

§ Неадкладнага вызвалення Віктара Хурсіка.

§ Спынення пераследу іншых удзельнікаў усталявання крыжу 19 красавіка 2008 г.

§ Прыцягнення да адказнасці кіраўніцтва Стара-Дарожскага райвыканкаму, міліцыі, суду за грубейшыя парушэнні беларускага заканадаўства і здзеку над нацыянальнымі традыцыямі і народнай памяцю беларусаў.

Мы звяртаемся да Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха усея Беларусі з просьбай аб патрымцы гэтых патрабаванняў.

Прынята на паседжанні секцыі «Мемарыял» БДТАПГК 15.05.2008

0
Gorliwy Litwin / Адказаць
16.05.2008 / 22:29
Як бы мусіў выглядаць крыж па Дражненскіх ахвярах? Абсалютна зразумела (ад пэўнага IQ пачынаючы), што пакуль юрыдычна не ўсталяваная праўда пра злачынства ў Дражне 14.04.1943, ніхто не дазволіць усталяваць там крыж па “ахвярах партызанскай зачысткі”. Думаю, што нават у Галандыі сітуацыя была б такой самай. Таму катэгарычна раю ўсім зацікаўленым завязаць са свавольствамі і засяродзіцца на рэальна магчымым. Тады маем наступныя параметры: 1. Крыж мусіць быць каталіцкім, бо ці не 100% ахвяраў былі хрышчонымі рыма-каталікамі. Усталяваць такі крыж можа толькі пробашч мясцовай парафіі, са згоды мясцовых уладаў, што запатрабуе доўгай і карпатлівай падрыхтоўчай працы. Практыка паказвае, што гэта сапраўды марудна і цяжка, але пры настойлівасці і паслядоўнасці – непазбежна дае плён. 2. Крыж можа быць прысвечаны толькі памяці ахвяраў, але не аналізу версій таго, хто забойцы. Пакуль праўда пра злачынства юрыдычна не ўсталяваная, застаецца вераемнасць, што гэта былі марсіяне. На савецкіх жа партызанаў, у дадзеную гістарычную эпоху, можна падумаць найменш – менш нават, чым на марсіянаў. 3. Абавязкова трэба улічыць досвед Налібокаў, дзе падзеі былі досыць падобнымі, і адбыліся толькі на 3 тыдні пазней. Там стаяць нават 2 помнікі: на могілках – помнік налібачанам, якія трагічна загінулі ад рук невядомых забойцаў 08.05.1943; а каля сельсавета – помнік з пералічэннем іх імёнаў, быццам бы – савецкіх патрыётаў, якія загінулі ў змаганні з фашызмам. Такі вось сумны кампраміс паміж праўдай і варункамі жыцця. Які прымушае задумацца - тых, каму ёсць чым.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру