11.06.2016 / 12:35

Амерыканскі фермер злавіў выкрадальніка ровара з дапамогай ласо ФОТАФАКТ 10

Фермер з амерыканскага штата Арэгон злавіў выкрадальніка ровара з дапамогай ласо, паведамляе мясцовая паліцыя.

У пятніцу раніцай 28-гадовы Роберт Борба, па дадзеных мясцовых СМІ, загружаў пакупкі ў свой аўтамабіль на паркоўцы крамы Walmart.

У гэты момант ён пачуў крык жанчыны, якая клікала на дапамогу. У яе спрабавалі скрасці ровар.

Борба амаль адразу ўскочыў на свайго каня, які знаходзіўся ў трэйлеры на паркоўцы. Ён дагнаў выкрадальніка і накінуў на яго ласо.

oregonlive.com

Вяроўка зачапіла ногі выкрадальніка, і ён паваліўся. Борба затым адцягнуў яго да краю паркоўкі, звязаў і выклікаў паліцыю.

У інтэрв'ю мясцовым СМІ фермер растлумачыў, што не змог бы дагнаць выкрадальніка без каня, бо ён недастаткова хутка бегае.

Фермер рэгулярна выкарыстоўвае ласо ў сельскай гаспадарцы, прытрымліваючы з дапамогай вяроўкі жывёл.

Паліцыя, што прыехала па выкліку, пабачыла звязанага выкрадальніка і ровар. Паліцэйскія прызналіся, што ў першы раз бачаць, як выкрадальнікаў ловяць з дапамогай ласо.

oregonlive.com

0
каубой / Адказаць
11.06.2016 / 13:05
Красаучык
0
Жвiр / Адказаць
11.06.2016 / 13:07
:))))) Voj, NN, daražeņkaja, ja ad smiechu liedzvie nie zadychnuūsia ! :))) Nu, papiaredžvac ža treba ! :)))
0
Генэрал Голад / Адказаць
11.06.2016 / 14:13
А беларускі фермер кінуў бы ў выкрадальніка вілкамі... )
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру