У суботу авіякампанія адмяніла каля 30% рэйсаў. Аднак прадстаўнікі Air France кажуць, што гарады, дзе праходзяць матчы чэмпіянату, застануцца прыярытэтнымі напрамкамі ў гэтыя дні.
Прафсаюз лётчыкаў дамагаецца, каб ўрад адмяніў новае працоўнае заканадаўства, паводле якога будзе значна лягчэй як наймаць, так і звальняць работнікаў.
У Францыі адначасова страйкуюць некалькі прафсаюзаў:
смецяры не будуць вывозіць смецце ў Парыжы да наступнай серады, а чыгуначныя камунікацыі толькі што адноўлены пасля дзевяцідзённай забастоўкі. Не так даўно па ўсёй краіне адчуваўся брак гаручага, калі ў выніку ўсеагульнага страйку пратэстоўцы блакавалі пад'езды да бензазаправачных станцый.
Прэзідэнт Франсуа Алянд звярнуўся да прафсаюзаў з просьбай не перашкаджаць правядзенню Еўра-2016.
«Я заклікаю да пачуцця адказнасці кожнага з вас, бо наша краіна абавязана выканаць свае абавязацельствы, і яна іх выканае, зрабіўшы ўсё магчымае», — заявіў Аланд.
Аднак прафсаюз лётчыкам Spaf ужо заявіў, што страйк пройдзе з суботы па аўторак.
Разам з тым выканаўчы дырэктар Air France Фрэдэрык Гажы паабяцаў скараціць нязручнасці ў тым, што тычыцца рэйсаў у гарады, дзе праходзяць матчы чэмпіянату.
«Зразумела, мы не кінем чэмпіянат Еўра», - сказаў Гажы, дадаўшы, што страйк абыйдзецца авіякампаніі у пяць мільёнаў еўра ў дзень.
Як чакаецца, парадку сямі мільёнаў чалавек наведаюць 10 французскіх гарадоў, каб паглядзець футбол.