Футбольны матч паміж Англіяй і Расіяй, які адбудзецца сёння ў Марсэлі 922:00), стане адным з пяці найбольш рызыкоўных матчаў чэмпіянату Еўропы з пункту гледжання магчымых сутыкненняў заўзятараў, заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу i-Television міністр спорту Францыі Патрык Канер.
Ён адзначыў напружанне англійскіх і расійскіх заўзятатарў, якое можа стацца «выбухованебяспечным».
Пры гэтым Канер абяцаў, што ўсё неабходнае для гарантавання бяспекі падчас матчу будзе зроблена.
Па дадзеных Рэйтэр, у Марсэлі паліцыя спрабуе разганяць групы англійскіх і расійскіх футбольных фанатаў, якія, як яны ходзяць па горадзе і ўступаюць у славесныя сваркі адзін з адным.
Прадстаўнік расійскіх спецслужбаў, які дапамагае французскай паліцыі сачыць за забеспячэннем парадку падчас матчу ў Марсэлі, паведаміў Бі-бі-сі, што не чакае сур'ёзных праблем паміж англійскімі і расійскімі заўзятарамі, большая частка якіх павінна прыехаць у Марсэль у гэтую суботу. У пятніцу канфліктаў паміж двума групамі заўзятараў паліцэйскі не заўважыў.