11.06.2016 / 19:55

У Марсэлі адбыліся масавыя сутыкненні англійскіх і расійскіх фанатаў 19

У Марсэлі перад футбольным матчам Англія — Расія зноў працягнуліся сутыкненні фанатаў — расійскіх, англійскіх і французскіх. Паліцыі прыйшлося ўжыць слёзацечны газ, пацярпелі некалькі чалавек.

AFP

У французскім горадзе Марсэлі, дзе ў суботу а 22-й адбудзецца матч паміж зборнымі Англіі і Расіі па футболе, зноў адбыліся сутыкненні расійскіх, англійскіх і французскіх заўзятараў, паведамляе тэлеканал BFM TV са спасылкай на дадзеныя паліцыі.

Сутыкненні аднавіліся каля Старога порта. Паліцыі прыйшлося прымяніць слёзацечны газ, пасля чаго фанаты сышлі на суседнія вуліцы. Некаторыя з іх працягвалі змагацца ў натоўпе, зрываючы адзін з аднаго футболкі і разбіваючы пляшкі з півам, адзначае тэлеканал. У ходзе сутыкненняў, як перадае тэлеканал, пацярпелі некалькі чалавек.

«Паліцыя ўмяшалася ў бойку паміж прыхільнікамі англійскай, расійскай і французскіх каманд у раёне Старога порта. Сітуацыя нармалізавалася», — распавёў прэфект паліцыі Ларан Нуньес.

Ён дадаў, што паліцыя робіць усё магчымае для прадухілення боек і з'яўлення беспарадкаў. Нуньес сказаў, што арыштаў не было.

Паводле інфармацыі The Independent, адзін з заўзятар зборнай Англіі пасля атрыманых траўмаў знаходзіцца ў крытычным стане.

0
Чэрвень 11 / Адказаць
11.06.2016 / 21:43
"...паліцыя робіць усё магчымае для прадухілення боек і з'яўлення беспарадкаў. ...арыштаў не было. ...адзін з заўзятар зборнай Англіі пасля атрыманых траўмаў знаходзіцца ў крытычным стане." Чаму не затрыманыя ўсе заўзятары-расейцы, і не даводзяць сьледакам, што "невярблюды"??? Ды паліцыя ў Францыі рэальна безь яец...
0
bhagawan / Адказаць
11.06.2016 / 21:57
хто заўважыў сцяг Малой Брытаніі? чырвоны крыж на белым фоне...
0
Inhvar / Адказаць
11.06.2016 / 22:01
Усiх у аграгарадкi(працаваць)
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру