У суботу ў Мінску пачаўся BELARUS TATTOO FEST 2016.
На пляцоўку Палаца мастацтваў з'ехаліся майстры тату, каб паказаць сваю працу. Акрамя тату можна было ўбачыць дзiцячы і дарослы фэйс-арт, бодзі-арт, практычны майстар-клас па аэраграфіі, вобраз з дапамогай пластычнага грыму. Вялікую цікавасць выклікала шоу-праграма майстра Марка Зiльбермана па шыбары (вяровачнае звязванне).
У параўнанні з мінулым годам, было мала тату на нацыянальную тэматыку.
Эскізы для татуіровак ад мастака Алеся Пушкіна
Конкурс бодзі-арт
Конкурс бодзі-арт
Партрэт Рагнэра Лотбрака, галоўнага героя серыяла «Вікінгі»
Вобраз з дапамогай пластычнага грыму.
У нядзелю пройдзе другі і апошні дзень фестываля. Уваход будзе каштаваць 120 тысяч.
Расклад на другі дзень фестываля тату: | ||
Час | Падзея | Месца |
09:00 | Дзверы адчынены для ўдзельнікаў фестываля BELARUS TATTOO FEST 2016 | |
10:00-13:00 | Рэгістрацыя мадэляў у намінацыях 2-га дня фестываля |
|
11:00 | Дзверы адчынены для гасцей BELARUS TATTOO FEST 2016 | |
11:00 | Пачатак работы тату-майстроў на пляцоўках | |
11:00 – 13:00 | Конкурс дзіцячага бодзі-арт ад Акадэміі Творчасці TALENT | Галоўная сцэна фестываля |
12:00-14:30 | Конкурс перманентнага макiяжу. Практычная частка 2,5 гадзiны | Пляцоўка ля сцэны |
12:00 – 15:00 | Майстар-клас «Бодзіарт у тэхніцы «Аэраграфія» з выкарыстаннем флуарэсцэнтных адценняў, перламутравых пігментаў з кантраснымі тэкстурамі, маляванне партрэта на целе» ад дызайнера-мастака, шматразовага прызёра міжнародных чэмпіянатаў і конкурсаў па бодзіарту і аэраграфіі Андрэя Осіпава | Атракцыйная пляцоўка (процілеглая частка залы) |
13:00 – 14:00 | Майстар-клас «Татуіроўка як стыль жыцця» ад стыліста-іміджмэйкера Алены Карэцкай | Галоўная сцэна фестываля |
14:00 - 14:30 | Выступы музычных калектываў (гурт «ЭЛЬДОРАДО») | Галоўная сцэна фестываля |
14:30 – 14:40 | Узнагароджанне пераможцаў у конкурсе перманентнага макiяжу | Галоўная сцэна фестываля |
14:40 – 15:10 | Майстар-клас па пірсінгу (плэй-пірсінг) ад майстра Андрэя Воўка | Галоўная сцэна фестываля |
15:10-16:00 | Шоу-праграма майстра Уладзiмiра Дуброўскага па шыбары (вяровачнае звязванне) | Галоўная сцэна фестываля |
15:00 – 18:00 | Майстар-клас «Стварэнне арт-выявы з дапамогай аэрографа. Прафесійныя фарбы і спецэфекты для стварэння аб'ёмных формаў на твары». Візажыст, майстар міжнароднага класа, выкладчык Vim-studio Марына Галачова | Атракцыйная пляцоўка (процілеглая частка залы) |
16:00 – 16:30 | Выступы музычных калектываў (гурт «A Hero Will Stand») | Галоўная сцэна фестываля |
16:30-18:00 | Прагляд мадэляў дамашняга задання па намінацыях 2-га дня | Галоўная сцэна фестываля |
17:30 | Заканчэнне працы майстроў на пляцоўках. Рэгістрацыя мадэляў | Галоўная сцэна фестываля |
18:00-19:00 | Прагляд мадэляў (гатовых работ) Best of the day | Галоўная сцэна фестываля |
19:30-20:30 | Узнагароджанне пераможцаў фестываля па намінацыях 2-га дня фестываля. Урачыстае закрыццё фестываля | Галоўная сцэна фестываля |
20:30 - 21:00 | Выступы музычных калектываў (ды-джэй A\VESH) | Галоўная сцэна фестываля |