Кевін Джэймс Лойбл. Фота: Reuters/Pixstream
Падазраваным у забойстве зоркі амерыканскай версіі шоу «Голас» Крысціны Грымі аказаўся 27-гадовы Кевін Джэймс Лойбл з горада Сэнт-Пітарсберг, штат Флорыда.
Паліцыя не выключае, што ён быў псіхічна хворым фанатам спявачкі. Падазраваны пры сабе меў два зараджаныя пісталеты, патроны да іх і паляўнічы нож. Па версіі паліцыі, ён адмыслова прыехаў у Арланда, каб здзейсніць забойства.
Як паведамляе тэлеканал CNN, мужчына, узброены двума пісталетамі, падышоў да Грымі, калі яна раздавала аўтографы. Ён выхапіў зброю і некалькі разоў стрэліў у спявачку, пасля чаго пакончыў з сабой.
У пятніцу, падчас канцэрту, узброены двума пісталетамі забойца падышоў да Грымі, калі яна раздавала аўтографы. Ён выхапіў зброю і некалькі разоў стрэліў у спявачку, пасля чаго застрэліўся, калі да яго кінуўся брат спявачкі.
У крытычным стане 22-гадовая Грымі была дастаўленая ў бальніцу, дзе памерла.
AFP