Фота: Valery Hache / AFP

УЕФА распачаў дысцыплінарную справу супраць зборных Расіі і Англіі. Вердыкт, верагодна, будзе абвешчаны ў нядзелю.

Пасля матчу, які адбыўся ў суботу ўвечары на стадыёне «Веладром» у Марсэлі, каля 30 расійскіх заўзятараў прарваліся на трыбуны, дзе знаходзіліся англійскія фанаты, і паспрабавалі сарваць англійскія сцягі. Бойка была перапыненая толькі пасля ўмяшання сцюардаў, якія працавалі на матчы. 

За паводзіны заўзятараў на стадыёне могуць быць пакараныя абедзве каманды. На думку міністра спорту Расіі Віталя Мутко, расійская каманда будзе аштрафаваная: «Штраф нам будзе ад УЕФА, я так разумею. Няправільна сябе паводзілі. Зараз паглядзім, група гэта была (заўзятараў), якія нашы, ці проста па квітках прайшлі туды. Што зробіш?», — сказаў Мутко агенцтву «Р-Спорт».

Матч паміж зборнымі Расіі і Англіі завяршыўся з лікам 1:1.

Расія на апошняй хвіліне гульні вырвала нічыю ў Англіі.

Бойка на стадыёне стала працягам сутыкненняў заўзятараў, якія адбываліся ў Марсэлі на працягу трох дзён, з чацвярга па суботу.

У Марсэлі адбыліся масавыя сутыкненні англійскіх і расійскіх фанатаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?