12.06.2016 / 11:56

Афіцыянтка мінскай кавярні «Неапаль» упала ў ліфтавую шахту 2

Паведамленне на нумар 101 паступіла 11 чэрвеня ў 17:42. Супрацоўнік кафэ «Неапаль» паведаміў пра падзенне афіцыянткі ў шахту грузавога ліфта ў будынку кавярні на вуліцы Бурдзейнага, 13.

Афіцыянтка 1987 года нараджэння заходзіла спінай у кабіну грузавога ліфта і цягнула вазок для сервіроўкі, каб трапіць у банкетную залу (дзверы ў ліфт адкрываюцца ўручную, не фіксуюцца). Яна не паглядзела, дзе знаходзіцца кабіна, і звалілася ў шахту ліфта з вышыні 4 метраў.

Выцягнулі работніцу пажарныя з выкарыстаннем насілак. У няшчаснай пералом правага сцягна, правага пляча, пашкоджанні ад удараў рознай ступені цяжкасці, падазрэнне на пералом хрыбта. Жанчыну паклалі ў Бальніцу хуткай дапамогі.

0
мда / Адказаць
12.06.2016 / 12:10
не спіной, а спінай па-беларуску будзе
0
Зьміцер Хіцер / Адказаць
12.06.2016 / 19:47
мда , той кабеце што спіной, што спінай - усё спІне бяда.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру