16.05.2008 / 13:57

Менскія ўлады тэрмінова забаранілі каналы сьмеху й расейскіх сэрыялаў 6

Водзыў дазволу на іх трансьляцыю пад грыфам «ТЭРМІНОВА» прыйшоў з сталічнага выканкаму з подпісам галоўнага ідэоляга Міхаіла Ціцянкова.


Сталічнае «Космас‑ТВ» і яшчэ некалькі апэратараў спынілі трансьляцыю двух расейскіх тэлеканалаў: «НСТ» і «Феникс АРТ».

Адкліканьне дазволу на іх трансьляцыю пад грыфам «ТЭРМІНОВА» прыйшло з сталічнага выканкаму з подпісам галоўнага ідэоляга Міхаіла Ціцянкова.

Гэткая пасьпешлівасьць упраўленьня ідэалягічнай работы выглядае прынамсі дзіўна: пад тэрміновае закрыцьцё траплі каналы гумарыстычных перадач і расейскіх сэрыялаў.

Трэцім у лісьце гарадзкіх уладаў значыцца канал дакумэнтальных фільмаў «24 ДОК», які і так не трансьлюецца менскімі кабэльнымі апэратарамі.

«Калі выканкам выключыў гэтыя каналы, значыць, былі прычыны», — сказалі ва ўпраўленьні ідэалёгіі Менгарвыканкаму.

Паводле неафіцыйных зьвестак, піша «Салiдарнасьць», прычынай забароны трансьляцыі стала дэманстрацыя фільму Юрыя Хашчавацкага «Звычайны прэзыдэнт». Апроч тэлеканалу «24 ДОК», гэты забаронены беларускімі ўладамі фільм выпадкова, з‑за тэхнічнага збою, паказалі таксама на гумарыстычным канале «НСТ».

Паводле «Салiдарнасьці»

0
klv / Адказаць
16.05.2008 / 14:47
Спачатку забаранілі канал "Культура".
0
ПБН / Адказаць
16.05.2008 / 15:14
НСТ правільна закрылі.
0
Дзяўчо / Адказаць
16.05.2008 / 16:47
ўпраўленьню ідэалёгіі трэба ўсё ж такі павучыцца даваць цывільныя адказы журналістам. Калі ўжо прэзідэнт нейкую дэмакратыю імкнецца імітаваць, то ўжо тым больш ўпраўленьне ідэалёгіі адказваць проста 'былі прычыны' не мусіць - ГАНЬБА. За што толькі вам там грошы плоцяць!!! :)))))))))))))
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру