Некалькі соцень удзельнікаў выйшлі з украінскай сімволікай і «вясёлкавымі» сцягамі.

Тэрыторыя каля месца збору ўдзельнікаў мерапрыемства была ачэплена паліцыяй, каля будынку універсітэта Т.Шаўчэнкі на вул. Уладзімірскай дзяжурылі некалькі паліцэйскіх аўтобусаў. Вуліцы, прылеглыя да месца правядзеньня маршу, былі перакрытыя.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі праціўнікі «Марша роўнасці», якія прыйшлі з плакатамі «Кіеў супраць параду». Калі адзін з іх вырваў з рук удзельніка акцыі ўкраінскі сцяг з патрабаваннем яго «не паганіць», прадстаўнікі паліцыі затрымалі мужчыну і завялі да дзяжурнага аўтобуса.

Праваахоўнікі з абодвух бакоў суправаджалі калону ўдзельнікаў маршу за правы ЛГБТ-супольнасці. Пасля завяршэння акцыі каля 10:30 удзельнікаў мерапрыемства чакалі аўтобусы каля станцыі метро, на якіх арганізатары вывозілі іх з цэнтра горада.

Усяго было затрымана 57 чалавек за парушэнне правапарадку, складзена 10 пратаколаў аб адміністрацыйных парушэннях, паведаміла на брыфінгу кіраўнік Нацппаліцыі Хація Дэканаідзэ.

«Было некалькі правакацыйна настроеных груп, з якімі паліцыя праводзіла гутаркі і прафілактычную працу», — сказала яна.

Паводле Дэканаідзэ, у маршы ўдзельнічалі каля 1500 чалавек. Для аховы парадку было прыцягнута каля 5,5 тыс. паліцыянтаў і 1200 байцоў Нацгвардыі.

Яна нагадала, што ўзмоцненыя меры бяспекі працягнуцца, бо ўвечары ў Кіеве будуць трансляваць матч зборных Украіны і Германіі ў рамках Еўра-2016. «Будзем сачыць за парадкам вакол фан-зон», — удакладніла Дэканаідзэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?