Сёння ўсе гавораць пра расійскіх фанатаў, хоць яны, па вялікім рахунку, нічога новага і не зрабілі. Ну, па-першае, чаго яшчэ чакаць ад фанатаў. Па-другое, кулакі свярбяць не толькі ў расейцаў, але і ў палякаў, ірландцаў і тых жа англічан. І напэўна прадстаўнікі яшчэ не адной нацыі паспеюць «праявіць сябе» за час Еўра.

Фота EPA

Мяне больш дзівіць інтанацыя, з якой асвятляюць ганебныя інцыдэнты некаторыя расійскія СМІ. Збольшага за ходам марсэльскай бойні я сачыў праз паведамленні Матч-ТВ. Дык вось, гэтыя паведамленні былі такімі бравурнымі, быццам біліся не фанаты, а вызвалялі Берлін у 1945 годзе.

Пісалася прыкладна ў такім ключы: нашых менш, але яны перамаглі ва ўсіх сутычках, у нашых ніхто асабліва не пацярпеў, а гэтых шпіталізавалі. Карацей, лік 10:0 на карысць зборнай фанатаў Расіі. Ура! Гэта здзіўляе куды больш за паводзіны балельшчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?