Адзін з заўзятараў зборнай Расіі ў Марсэлі.
Расіянін, затрыманы ў Марсэлі падчас сутыкненняў паміж заўзятарамі, адпушчаны на волю, распавёў кіраўнік Мінспорту РФ Віталь Мутко. Раней у консульстве Расіі ў Марсэлі заявілі, што расійскаму фанату пагражае турма.
«Самае галоўнае, што заўзятар, які быў затрыманы ў горадзе, адпушчаны. Пісалі яшчэ пра ангельскага фаната, яго стан здароўя нармалізаваўся. Вось гэта галоўнае», — заявіў Мутко. Міністр не ўдакладніў, ці былі прад'яўлены фанату якія-небудзь абвінавачванні.
Раней у генеральным консульстве Расіі ў Марсэлі ў размове з ТАСС адзначылі, што затрыманаму фанату пагражае турэмнае зняволенне, быццам бы заўзятар быў затрыманы за нанясенне цялесных пашкоджанняў з сур'ёзнымі наступствамі.
0
0
0
0
0
0