Прычынай крушэння Су-27 са складу пілатажнай групы «Рускія віцязі» стаў інсульт у лётчыка, заявілі ТАСС у камісіі па расследаванні прычын крушэння.

У лётчыка Сяргея Яроменкі, які кіраваў Су-27, адбыўся інсульт падчас палёту, заявіла крыніца ТАСС у камісіі па расследаванні прычын крушэння.

У прэс-службе Мінабароны Расіі 9 чэрвеня паведамілі, што прычынай катастрофы Су-27, які ўваходзіў у склад пілатажнай групы «Рускія віцязі», стала паломка тэхнікі. У ведамстве тлумачылі, што маёр Яроменка не паспеў катапультавацца, бо спрабаваў адвесці Су-27 у бок ад населенага пункта.

Знішчальнік разбіўся раніцай 9 чэрвеня. У чацвер Су-27 выконваў дэманстрацыйныя палёты на цырымоніі адкрыцця помніка авіятарам Расіі ў пасёлку Ашукіна Пушкінскага раёна. У палётнае звяно ўваходзілі шэсць знішчальнікаў, аднак на аэрадром у Кубінцы вярнуліся толькі пяць. Абломкі Су-27 знайшлі ў Пушкінскім раёне Маскоўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0