Амар Мацін (Omar Mateen), які ўчыніў стральбу ў гей-клубе ў Арланда, мог пайсці на гэта з прычыны таго, што некалькі месяцаў таму бачыў у Маямі, як цалуюцца мужчыны. Пра гэта NBC News распавёў бацька стралка Мір Садык (Mir Seddique).

Omar Mateen. Photo: MySpace

Omar Mateen. Photo: MySpace

Паводле яго, Мацін моцна раззлаваўся, бо мужчыны цалаваліся і абдымаліся на вачах яго жонкі і сына.

Мір Сэдзік дадаў, што хоча папрасіць прабачэння за ўчынак сына. Ён дадаў, што тое, што адбылося, не мае дачынення да рэлігіі.

Пакуль паліцыя не гаворыць пра тое, што Мацін вызнаваў іслам. Аднак мусульманскія арганізацыі ЗША ўжо паспелі асудзіць тое, што адбылося ў Арланда.

Фота EPA/Univision Florida Central

29-гадовы Мацін прыйшоў у клуб з пісталетам і вінтоўкай AR-15, зброяй ён валодаў легальна. NBC News удакладняе, што мужчына працаваў у ахоўнай структуры.

Стралок Амар Мацін напаў на начны гей-клуб у Арланда, штат Фларыда, у ноч на 12 чэрвеня. Злачынец, узброены вінтоўкай і пісталетам, зачыніўся разам з некалькімі закладнікамі ў клубе. На месца здарэння прыбылі 70 паліцэйскіх машын, сапёры і спецназ. Стралок быў ліквідаваны ў выніку працяглай перастрэлкі з паліцыяй, толькі пасля гэтага спецназ вызваліў закладнікаў. У выніку нападу былі забітыя 50 чалавек, яшчэ 53 атрымалі раненні.

Амерыканскія СМІ назвалі стральбу ў Арланда найбуйнейшай у гісторыі ЗША па колькасці ахвяр. USA Today прыводзіць дадзеныя аб масавых забойствах пачынаючы з 1966 года, калі былы марпех расстраляў ў Тэхасе 16 чалавек, перш чым быў ліквідаваны паліцыяй.

У красавіку 2007 года 23-гадовы студэнт учынііў стральбу ў Політэхнічным універсітэце Вірджыніі, забіўшы 32-х чалавек. Пасля гэтага ён наклаў на сябе рукі.

У снежні 2012 года Адам Лэнза (Adam Lanza) 1992 года нараджэння прыехаў у мясцовую пачатковую школу Сэндзі-Хук, і на працягу некалькіх хвілін расстрэльваў дзяцей і настаўнікаў, пасля чаго пакончыў з сабой. Тады загінулі 20 дзяцей і шэсць дарослых.

У кастрычніку 1991 года 35-гадовы Джордж Хэнард заехаў на сваім пікапе ў вітрыну кафэ ў Тэхасе і адкрыў стральбу. Ён забіў 23-х чалавек і здзейсніў самагубства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0