Арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за стральбу ў гей-клубе Pulse ў Арланда, ЗША. Як піша Reuters, звязанае з ІД інфармагенцтва Amaq апублікавала паведамленне, згодна з якім стралок быў баевіком арганізацыі.

Раней тэлеканал NBC са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах паведаміў, што Амар Мацін перад нападам патэлефанаваў у 911 і пакляўся ў вернасці ІД. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.

***

29-гадовы амерыканец Амар Мацін у ноч на 12 чэрвеня зладзіў стральбу у гей-клубе Pulse ў Арланда, штат Фларыда. Ён застрэліў прынамсі 49 чалавек і параніў 53. Сам ён загінуў у выніку штурму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?