4 траўня сьледчы паведаміў моладзевай актывістцы зь Нясьвіжу Насьце Азарцы, што крымінальная справа на яе неўзабаве будзе спыненая. Дзяўчыну вінавацілі ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі («Малады фронт»). Сьледчы Дзьмітры Мехаў адмыслова прыехаў 4 траўня зь Менску ў Нясьвіж на апошні допыт, заадно і паведаміў пра тое, што ў суд справа Азаркі ня пойдзе. Таксама ён узяў зь дзяўчыны падпіску, што яна ня будзе ўдзельнічаць у дзейнасьці «Маладога фронту».
Пры канцы красавіка была спыненая яшчэ адна крымінальная справа за ўдзел у «Маладым фронце»: яе фігурантамі былі жодзінскія актывісты Сяржук Гудзілін, Алесь Чырэйка, Яўген Ваўкавец.