Прагноз надвор’я на 17—19 траўня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 17 мая ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы, 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3—10°C, днём +16—21°C, па поўдні да +23°C.

У Мінску 17 мая пераменная воблачнасць. Ноччу без ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёвы, 3—8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6—8°C, днём +18—20°C.

У наступныя двое сутак, 18 і 19 мая, у краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 18 мая ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём па захадзе ў асобных раёнах дажджы моцныя. Вецер паўднёвы, 6—11 м/с, днём пры навальніцах у асобных раёнах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +8—15°C, днём +19—26°C, па поўдні да +28°C.

19 мая на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, месцамі моцныя, навальніцы. Днём на паўднёвым усходзе магчымы град. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна‑заходні, 5—10 м/с, месцамі шквалістае ўзмацненне да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +8—15°C, днём +12—18°C, па паўднёвым усходзе да +23°C, у паўночна‑заходніх раёнах +9—11°C.

У сталіцы 18 мая будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёвы, 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +10—12°C, днём +23—25°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0