12.06.2016 / 23:51

Украіна дала бой Германіі 15

На Еўра-2016 зборная Украіны саступіла чэмпіёнам свету, камандзе Германіі з лікам 0:2.

uefa.com

Гульня прайшла ў Лілі, на 19-й хвіліне лік адкрыў Шкадран Мустафі, потым былі паўтары гадзіны роўнай барацьбы. І толькі на трэцяй дададзенай хвіліне кропку паставіў Бастыян Швайнштайгер, які перад гэтым выйшаў на замену.

Нагадаем, што сёння Польшча перамагла Паўночную Ірландыю — 1:0.

Германія, Польшча — 3, Украіна, Паўночная Ірландыя — 0.

16 чэрвеня (чацвер) Украіна згуляе з Паўночнай Ірландыяй (19:00), а Германія — з Польшчай (22:00).

У панядзелак на чэмпіянаце Еўропы пройдуць наступныя матчы:

Іспанія — Чэхія (16:00), Ірландыя — Швецыя (19:00), Бельгія — Італія (22:00).

У аўторак першы тур скончыцца гульнямі: Аўстрыя – Венгрыя (19:00) і Партугалія – Ісландыя (22:00).

***

Нагадаем, што зборная Беларусі на чэмпіянат Еўропы не трапіла, фінішаваўшы ў адборачнай групе на 4-м месцы следам за Іспаніяй, Славакіяй і Украінай. Іспанцы і славакі трапілі на кантынентальнае першынство наўпрост, а Украіна — праз стыкавыя матчы.

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
12.06.2016 / 23:57
Ёпрст! Учора Раша, а сёння Дойчлянд забілі мячы ў дадатковы час. Скасаваць яго к чортавай матары!
0
Niemand / Адказаць
13.06.2016 / 00:13
У такіх гульнях разлічывць на 10 момантаў не выпадае. Сваё трэба было браць яшчэ ў першай палове - шанцаў было нават больш, ніж я спадзяваўся. Але ўсё адно - малайцы! Все буде добре! Слава Україні! Героям Слава!
0
Киевлянин / Адказаць
13.06.2016 / 03:03
А где бой? Проиграли и всё.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру