nhl.com

nhl.com

Амерыканскі хакейны клуб «Пітсбург Пінгвінс» чацвёрты раз стаў уладальнікам прыза Нацыянальнай хакейнай лігі — Кубка Стэнлі.

У ноч на панядзелак «Пітсбург» абыграў «Сан-Хасэ Шаркс» з лікам 3:1 і атрымаў вырашальную перамогу ў шостай гульні фінальнай серыі, якая праходзіла ў Каліфорніі. Агульны лік у серыі плей-оф — 4:2.

Самым каштоўным гульцом плей-оф прызнаны капітан «Пінгвінз» Сідні Кросбі.

nhl.com

nhl.com

Раней «Пітсбург» выйграваў Кубак Стэнлі ў 1991, 1992 і 2009 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0