Сёння пройдзе ЦТ па беларускай мове, яго будуць здаваць 22 348 абітурыентаў. Гэта меней, чым запісалася не толькі на рускую мову (78 004) і матэматыку (47 853), але і чым на фізіку (27 718), біялогію (23 512), англійскую мову (22 558).
Само выпрабаванне стартуе па ўсёй краіне адначасова - у 11.00.
У аўторак пройдзе цэнтральнае тэставанне па рускай мове (запісалася 78 004 чалавекі).
У чацвер пройдзе тэставанне па грамадазнаўстве, у суботу — па біялогіі, матэматыка — у нядзелю.
Скончыцца ЦТ 27 чэрвеня.
Па яго выніках можна падаваць дакументы ў ВНУ