Сацыяльная сетка фэйсбук вырашыла падштурхнуць карыстальнікаў усталёўваць новую праграму і пагражае, што выдаліць фота тых, хто гэтага не зробіць. Пра гэта паведамляе Phone Arena.

Гаворка ідзе пра закрытыя альбомы, створаныя ў выніку аўтаматычнай сінхранізацыі мабільнай праграмы з акаўнтам сацыяльнай сеткі. У некаторых карыстальнікаў у такім альбоме могуць быць тысячы фатаграфій.

На днях фэйсбук разаслаў карыстальнікам лісты з папярэджаннем: тыя, хто хоча захаваць свае закрытыя альбомы з аўтасінхранізацыяй, павінны спампаваць Moments і залагініцца ў ім. У адваротным выпадку фатаграфіі выдаляць 7 ліпеня.

Варта адзначыць, што альбомы, створаныя ўручную, а таксама фота і відэа, загружаныя на старонку, фэйсбук выдаляць пакуль не плануе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?