Сусветны рынак зброі ў 2015 годзе дасягнуў максімальнага паказчыка за апошнія 10 гадоў, перадае Bloomberg са спасылкай на справаздачу IHS Global Defence Trade Report.

Адзначаецца, што асноўны рост рынак узбраення атрымаў з-за закупак з боку Саудаўскай Аравіі. Пры гэтым попыт на зброю таксама вырас у большасці краін Блізкага Усходу і Паўднёва-ўсходняй Азіі.

Згодна з даследаваннямі IHS, аб'ём сусветнага рынку зброі на 10% перавысіў значэнне 2014 года і склаў $ 65 млрд. Саудаўская Аравія летась закупіла знішчальнікі F-15, верталёты Apache. Акрамя таго, армія каралеўства папоўнілася беспілотнікамі, высокадакладнай зброяй, а таксама абсталяваннем для назірання.

Па выніках 2015 года Саудаўская Аравія займае першае месца па аб'ёме імпарту ўзбраеньняў у свеце. Пры гэтым агульны імпарт зброі Эр-Рыяда павялічыўся ў мінулым годзе на 50% — да $ 9,3 млрд. Другое месца па закупках зброі ў 2015 годзе заняла Індыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?