Міністэрства юстыцыі Беларусі 10 чэрвеня прыняло рашэнне аб спыненні дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення дзейнасці па аказанні рыэлтарскіх паслуг, выдадзенага таварыству з абмежаванай адказнасцю «Цэнтр гандлю нерухомасцю «Пакадан».

Такое рашэнне прынята «ў сувязі з грубымі парушэннямі ліцэнзіятам заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў».

Як адзначылі ў прэс-службе, парушэнні выяўленыя падчас правядзення праверкі па звароце грамадзянкі са скаргай на неправамерныя дзеянні рыэлтарскай арганізацыі «Цэнтр гандлю нерухомасцю «Пакадан», завысілі ўстаноўленыя заканадаўствам тарыфы (стаўкі) на рыэлтарскія паслугі.

Сума завышэння склала 10 млн. 650 тыс. рублёў.

Пастановай эканамічнага суда Мінска ад 17 сакавiка ТАА «Цэнтр гандлю нерухомасцю «Пакадан» прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 арт. 12.4 КаАП» за парушэнне ўстаноўленага парадку прымянення тарыфаў (ставак) на рыэлтарскія паслугі па садзейнічанні пры заключэнні, выкананні, спыненні дамовы куплі-продажу аб'екта нерухомасці, што выразілася ў завышэнні устаноўленых дзеючым заканадаўствам тарыфаў (ставак) на рыэлтарскія паслугі».

Вярхоўны суд 12 мая пакінуў пастанову эканамічнага суда Мінска без змены, а скаргу «Пакадан» на дадзеную пастанову — без задавальнення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?