Аляксандр Лукашэнка патрабуе не дапускаць пераходу кіраўнікоў з адной адказнай пасады на іншую ў выпадку іх нездавальняючай працы на ранейшым месцы.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы рашэнне аб кадравых прызначэннях сярод кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

«Не здолеў, значыць, трэба ісці працаваць па спецыяльнасці. Гэта павінна датычыцца ўсіх. Мы павінны дакладна і адназначна ў гэтым плане вызначыцца назаўсёды», — падкрэсліў беларускі лідар.

У той жа час, паводле слоў кіраўніка краіны, добрых кіраўнікоў трэба вельмі сур'ёзна падтрымліваць, асабліва старшыняў райвыканкамаў.

«Я хачу вас папярэдзіць, што адпачываць, на жаль, нам не прыходзіцца. Як былі вы тварам да людзей на перадавой, так і застаяцеся», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?