Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы прызначыў.

Лазарчыка Юрыя Іванавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран;

Папкова Андрэя Мікалаевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя;

Міхневіча Аляксандра Юр'евіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім саюзе і Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры НАТА па сумяшчальніцтве, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Люксембургу па сумяшчальніцтве;

Ляшчэню Ігара Аляксандравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы;

Гошына Уладзіміра Анатольевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа па сумяшчальніцтве;

Сокала Ігара Сяргеевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ва Украіне;

Царкоўскага Аляксандра Пятровіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія;

Купцеля Дзмітрыя Георгіевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Уганда па сумяшчальніцтве;

Смольскага Генадзя Аляксандравіча — намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне:

Мартынюка Леаніда Аляксеевіча — старшынёй Бярозаўскага райвыканкама;

Гапоніка Анатоля Генрыкавіча — старшынёй Лельчыцкага райвыканкама;

Дзмітрава Сяргея Мікалаевіча — старшынёй Лоеўскага райвыканкама;

Дубовіка Аляксандра Міхайлавіча — старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама;

Валяватага Юрыя Мікалаевіча — старшынёй Мастоўскага райвыканкама;

Астрэйку Мікалая Анатольевіча — старшынёй Валожынскага райвыканкама;

Габрукевіча Аляксандра Вацлававіча — старшынёй Старадарожскага райвыканкама;

Кулажанку Андрэя Рыгоравіча — генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Мюнхене (ФРГ);

Чахлова Уладзіміра Уладзіміравіча — генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Адэсе (Украіна);

Дземчанку Міхаіла Дзмітрыевіча - дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «АГАТ — сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання»;

Кузняцова Андрэя Аляксандравіча — рэктарам установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»;

Хахомава Сяргея Анатольевіча — рэктарам установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»;

Яўдочанку Андрэя Аляксандравіча — першым намеснікам міністра замежных спраў;

Жукаву Наталлю Паўлаўну — намеснікам міністра аховы здароўя - галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь;

Рабаволава Уладзіміра Анатольевіча — намеснікам міністра інфармацыі;

Чабатара Юрыя Адамавіча - намеснікам міністра эканомікі;

Пермінаву Алену Аляксандраўну — дырэктарам дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму;

Гніція Вячаслава Анатольевіча - генеральным дырэктарам гандлёва-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белфармацыя»;

Наркевіча Юрыя Іосіфавіча — кіраўніком спраў Брэсцкага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?