Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС г. Мінска шукаюць мужчыну, які падазраецца ў здзяйсненні дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да 14-гадовай дзяўчыны.

Мужчына зайшоў у пад'езд у завулку Солтыса за 14-гадовай дзяўчынкай і паспрабаваў здзейсніць дзеянні сэксуальнага характару.

На выгляд мужчыну 35—40 гадоў, рост 180—185 см, мажнага целаскладу, на галаве лобныя залысіны, цёмныя валасы. Быў апрануты: белая кашуля, сінія джынсы, абутак цёмнага колеру.

Усім, хто пазнаў мужчыну, просьба звяртацца ў Партызанскі РУУС па адрасе: г. Мінск, завулак Стаханаўскі, 5 або тэлефанаваць па тэлефонах: 230-44-40, 230-34-34 або па тэлефоне «102». Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?