Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Наталлі Жукавай намеснікам міністра аховы здароўя, галоўным дзяржаўным санітарным урачом.

Да гэтага Наталля Жукава была галоўным санітарным урачом Мінска. Два гады таму ў інтэрв’ю агенцтву «Мінск-Навіны» Наталля Жукава казала, што працуе нават па суботах.

Яе муж таксама ўрач, сваёй марай яна называла пабачыць Паўднёва-Усходнюю Азію.

«Не схаваю, шопінг мне дастаўляе задавальненне, але часу на яго, на жаль, няма. Дзякуй дарослай дачцэ - дапамагае. У нас супадаюць густы, таму, калі яна бачыць у краме нешта, што падыходзіць для мяне, то адразу тэлефануе. Так што мой вобраз фармуецца з улікам больш маладога погляду, хоць у нас бываюць і спрэчкі. Заўсёды дзейнічае такі аргумент: «Каця, я не магу ў гэтым уборы прыйсці на нараду!» З юнацтва люблю аксэсуары. Сімпатычныя рэчы можна знайсці і ў ЦУМе, і ў крамах брэндавага адзення. На рынак у Ждановічах наведваюся толькі як санітарны ўрач», — казала Наталля Жукава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?