Такія акцыі ладзяцца кожны месяц, 16-га чысла.
На Кастрычніцкай плошча сабралася 60 чалавек. Абсалютна кожны трымае ў руках партрэт палітвязьня -- Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча, а таксама партрэтамі зьніклых грамадзкіх дзеячаў: Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Дзьмітрыя Завадзкага.
Адзін з прысутных трымае плакат: "Свабоду палітвязьням". Адна сям'я наклеіла на дзіцячы вазок партрэт Сяргея Парсюкевіча.
У акцыі таксама бяруць удзел старшыня АГП Анатоль Лябедзька, прадпрымальнік Алесь Таўстыка, адзін з кіраўнікоў МФ Зьміцер Хведарук, фігуранты справы 14-ці: Алесь Чарнышоў і Міхаіл Пашкевіч.
Міліцэйскі афіцэр спачатку выступіў, сказаў, каб разыходзіліся, акцыя не санкцыянаваная, маўляў, і прыгразіў ужыць сілу. Але міліцыя пакуль не ўмешваецца.
Самі людзі стаяць моўчкі. Ніхто не выступае, проста трымаюць партрэты.
18:14 Спэцназ абсалютна карэктна, выцясьняе людзей у бок Палацу прафсаюзаў і далей пад цырк. Сутычак няма, ніхто не супраціўляецца.
Няўдзельнікаў акцыі пускаюць у мэтро.
18:19 Людзей вядуць праспэктам у бок вуліцы Купалы. Адбываецца невялікая сутычка з Хведаруком.
18:20 Дайшлі да вуліцы Купалы.
18:22 АМАП перавёў людзей праз дарогу. І пашоў сваёй дарогай, удзельнікі акцыі - сваёй.
Нікога не затрымалі.