13.06.2016 / 15:31

10 гадоў і 6 месяцаў: вынесены прысуд жанчыне, якая 12 гадоў таму выкінула сына ў сметніцу 5

Абвінавачаная выслухала прысуд, адвярнуўшыся да сцяны.

— Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пастанавіла: прызнаць вінаватай у забойстве заведама малалетняга, які знаходзіўся ў бездапаможным стане, і прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 10 гадоў у калоніі агульнага рэжыму, — агучыла прысуд суддзя Святлана Крамянеўская.

Суд прыняў да ўвагі частковае адбыццё пакарання за мінулае злачынства — прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў сужыцелю, за якія жанчыну судзілі ў 2015 годзе. З улікам гэтага канчатковы тэрмін зняволення склаў 10 гадоў і 6 месяцаў.

Таксама суд пастанавіў спагнаць з абвінавачванай 2,9 млн. за экспертызы і больш за 4 млн. за паслугі адваката.

Абвінавачаная выслухала прысуд, адвярнуўшыся да сцяны. Пасля таго, як суддзі пакінулі залу судовых пасяджэнняў, да жанчыны падышла адвакат, каб абмеркаваць абскарджанне прысуду. Тая пачала крычаць:

— Я не хачу, нічога мне ўжо не трэба!

За зачыненымі дзвярыма залы суда яна доўга крычала і абуралася тым, што на абвяшчэнні прысуду прысутнічала прэса.

0
1 / Адказаць
13.06.2016 / 15:44
Трэба ўжо было дацярпець да заканчэння тэрміна даўніны, а пасля здавацца.
0
Правда / Адказаць
13.06.2016 / 15:58
Срок давности - самая большая глупость в УК
0
Яя / Адказаць
13.06.2016 / 16:17
мала далі
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру