13.06.2016 / 15:44

«Я памру. Патэлефануй ім, матуля» — перапіска Эдзі Джастыса, што загінуў ў гей-клубе ў Арланда, з маці 29

У ноч на 12 чэрвеня 29-гадовы Амар Мацін зайшоў у гей-клуб Pulse ў Арланда, штат Фларыда. З сабой ён узяў паўаўтаматычную вінтоўку AR-15 (стаіць на ўзбраенні амерыканскіх паліцэйскіх) і пісталет. З гэтай зброі Мацін забіў 49 чалавек. Адзін з наведвальнікаў клуба Эдзі Джастыс схаваўся ў прыбіральні і пісаў адтуль паведамленні сваёй маці, пакуль Амар Мацін не прыйшоў і не застрэліў яго. Жанчына падзялілася перапіскай з Associated Press.

У 2:06 Міна Джастыс атрымала ад свайго сына першае паведамленне.

Эдзі: Матуля, я люблю цябе.

Эдзі: Я ў клубе, яны страляюць.

Маці: Ты ў парадку?

02:07

Эдзі: Я ў прыбіральні, у пастцы.

Маці: У якім клубе?

Эдзі: Pulse. У цэнтры. Патэлефануй у паліцыю.

02:08

Эдзі: Я памру.

Маці: Тэлефаную ім цяпер.

Маці: Ты ўсё яшчэ там?

Маці: Вазьмі чортаву слухаўку.

Маці: Патэлефануй ім.

Маці: Патэлефануй мне.

02:39

Эдзі: Кажу ж, я ў прыбіральні.

Эдзі: Ён ідзе.

Эдзі: Я памру.

Эдзі: Патэлефануй ім, мамачка.

Эдзі: Зараз жа.

Маці: Нехта паранены?

02:42

Эдзі: Многія. Так.

Маці: Ты з паліцыяй?

Маці: Напішы мне, калі ласка.

02:46

Эдзі: Не.

Эдзі: Усё яшчэ тут, у прыбіральні. Мы ў яго ў закладніках. Ім трэба прыйсці і забраць нас.

Маці: Паліцыя ўжо там. Паведамі, калі ўбачыш паліцэйскіх.

02:49

Эдзі: Хутчэй.

02:50

Эдзі: Ён ужо ў прыбіральні.

Эдзі: У жаночай прыбіральні.

Маці: Ён з вамі ў прыбіральні?

Эдзі: Ён тэрарыст.

02:51

Эдзі: Так.

Маці: Ты паранены?

02:52

Маці: Заставайся там, ён не любіць геяў.

02:53

Маці: Адкажы, калі ласка.

02:54

Маці: Я люблю цябе.

Маці: Нічога не рабі.

Маці: Заставайся там.

Маці: Сынок, адкажы мне.

***

Надалей маці напісала сыну шмат паведамленняў, але ён больш не адказваў. Як выявілася потым, Эдзі загінуў. Паліцыя пачала штурм толькі каля пятай гадзіны раніцы.

0
Inhvar / Адказаць
13.06.2016 / 16:01
Праклятыя iсламiсты.
0
чапа / Адказаць
13.06.2016 / 16:07
это фейк
0
Нати / Адказаць
13.06.2016 / 16:07
Невозможно читать без слез эту переписку.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру