14 чэрвеня ў Вільні выступіць пераможца «Еўрабачання» Джамала.

Мерапрыемства адбудзецца ў Дзень жалобы і надзеі, у які Літва ўшаноўвае памяць ахвяр масавай спасылкі нявінных грамадзян на тэрыторыі Сібіры і Крайняй Поўначы. 14 чэрвеня 1941 года з Літвы ў вагонах для перавозкі скаціны было вывезена больш за 30 000 чалавек.

Канцэрт пад назвай «За нашу і вашу свабоду», у якім выступіць украінская спявачка, пачнецца на Кафедральнай плошчы ў 20:30. Яго арганізуе падпісант Акта аб незалежнасці Літвы Эмануэліс Зінгерыс і Літоўскі саюз татарскіх суполак.

Нагадаем, 14 мая Джамала перамагла ў фінале «Еўрабачання» з песняй «1944», прысвечанай дэпартацыі крымскіх татараў пры Сталіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?