У аўторак 14 чэрвеня а 16 гадзіне на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра калектыў будзе віншаваць з 90-годдзем прафесара Іллю Кургана.

«Мы рыхтуем для Іллі Львовіча невялікую святочную імпрэзу і збіраем цёплыя пажаданні, якія можна будзе перадаць асабіста. Запрашаем далучыцца да нашай Купалаўскай кампаніі ўсіх калег, сяброў, студэнтаў і проста аматараў дзейнасці гэтага выбітнага чалавека!» — пішуць купалаўцы на сваёй старонцы ў фэйсбуку. 

Аўторак, 16.00, Камерная сцэна па вул. Энгельса, 7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0