Фаварыты на гэтым Еўра атрымліваюць хай і цяжкія, але перамогі. Адзіны гол «Чырвонай фурыі» быў забіты за тры хвіліны да сканчэння асноўнага часу гульні. Іньеста навесіў, а Піке галавой прымусіў капітуляваць славутага брамніка Пітэра Чэха.

Для людзей, якія не вельмі ў футбольнай тэме, зазначу, што Піке – гэта муж спявачкі Шакіры. Ён гуляў цэнтральнага абаронцу, а за зборную да гэтага забіваў чатыры разы.

Іспанцы валодалі мячом 67% часу, статыстыка ўдараў па варотах 17:7. Аднак да нейкага часу чэхі выдатна спраўляліся з атакамі дзейных чэмпіёнаў Еўропы, пакуль у штрафную не пайшоў Піке.

Ужо пасля гэтага Дарыда меў выдатную магчымасць, каб прынесці чэхам нічыю, аднак з яго стрэлам справіўся Дэ Хэа.

Варта адзначыць, што пакуль на Еўра-2016 не было ніводнай прахадной гульні. Паўсюль мноства барацьбы, з малой колькасцю забітых мячоў.

Турнірная табліца ў групе D выглядае наступным чынам: Іспанія, Харватыя – па 3 пункты, Чэхія, Турцыя – 0.

Сёння таксама згуляюць Ірландыя – Швецыя (19:00), Бельгія – Італія (22:00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?