У Мінску ў сувязі з правядзеннем інжынернай падрыхтоўкі тэрыторыі для будаўніцтва 3-й лініі метрапалітэна з 15 чэрвеня да заканчэння работ (арыенціровачна па 31 жніўня) і закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вул. К.Цэткін на ўчастку ад вул. Кальварыйскай да пл. Ф.Багушэвіча ўносяцца змяненні ў работу пасажырскага транспарту. Такая інфармацыя размешчаная на сайце дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс».

minsktrans.by

minsktrans.by

Рух тралейбусаў маршрутаў нумароў 4, 44 арганізуецца да канцавога пункта «Гарадскі Вал» па вул. Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Гарадскі Вал у абодвух кірунках, пры гэтым тралейбусны маршрут нумар 44 пераводзіцца на работу па будных днях у часы пік.

Работа тралейбуснага маршруту нумар 7 «ДС Сухарава-5 — Бабруйская» арганізуецца з рухам па вул. Панчанкі, Сухараўскай, Лабанка, Шаранговіча, Панамарэнкі, Гурскага, прасп. Дзяржынскага, вул. К.Цэткін, Бабруйскай у абодвух кірунках.

Работа тралейбуснага маршруту нумар 58 адмяняецца.

Арганізуецца работа часовых аўтобусных маршрутаў:

— нумар 944 «ДС Захад-3 — Бабруйская» з рухам па вул. Адзінцова, Цімашэнкі, Прытыцкага, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга, К.Цэткін, Бабруйскай — у прамым кірунку і вул. Бабруйскай, прасп. Незалежнасці, вул. Валадарскага, Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Прытыцкага, Цімашэнкі, Адзінцова — у зваротным кірунку.

— нумар 958 «ДС Масюкоўшчына — Бабруйская» з рухам па вул. Альшэўскага, прасп. Пушкіна, вул. Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга, К.Цэткін, Бабруйскай — у прамым кірунку і вул. Бабруйскай, прасп. Незалежнасці, вул. Валадарскага, Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Ціміразева, Л.Украінкі, прасп. Пушкіна, вул. Альшэўскага — у зваротным кірунку.

— нумар 923 «ДС Адоеўскага - Бабруйская» з рухам па вул. Адоеўскага, Бельскага, Панамарэнкі, Харкаўскай, Гусоўскага, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга, К.Цэткін, Бабруйскай — у прамым кірунку і вул. Бабруйскай, прасп. Незалежнасці, вул. Валадарскага, Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Гусоўскага, Харкаўскай, Панамарэнкі, Бельскага, Адоеўскага — у зваротным кірунку.

Рух аўтобусаў маршрутаў нумароў 46, 78 у кірунку чыгуначнага вакзала арганізуецца па вул. Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга, К.Цэткін, Бабруйскай з выкананнем прыпыначных пунктаў «ст.м. Фрунзенская», «Раманаўская Слабада», «Музычны тэатр» і ў зваротным кірунку па вул. Бабруйскай, прасп. Незалежнасці, вул. Валадарскага, Гарадскі Вал, Кальварыйскай і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпыначных пунктаў «пл. Незалежнасці», «Раманаўская Слабада», «ст.м. Фрунзенская».

Выкананне прыпыначнага пункта «Музычны тэатр» пры руху з боку вул. М.Багдановіча для тралейбусных маршрутаў нумароў 12, 40, 53, аўтобусных маршрутаў нумароў 23, 57, 74С пераносіцца на абсталяваную пляцоўку перад кругавым скрыжаваннем на вул. Няміга. Для тралейбуснага маршруту нумар 36 выкананне прыпыначнага пункта «Музычны тэатр» адмяняецца.

Рух аўтобусаў маршруту нумар 151Э на ўчастку ад чыгуначнага вакзала да ГЦ «Ждановічы» арганізуецца па вул. Бабруйскай, прасп. Незалежнасці, вул. Леніна, пл. Свабоды, прасп. Пераможцаў, вул. Сапёраў, Ціміразерва ў абодвух кірунках без выканання прамежкавых прыпыначных пунктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0