16.05.2008 / 19:02

17 траўня — Drive

А таксама канцэрт "Старога Ольсы", спэктакль да 125-годзьдзя Янкі Маўра, а таксама фінал Кубку Беларусі па футболе.

У суботу пройдзе паэтычна‑музычная акцыі Drive / Драйв

Словы: Павал Гюле (Польшча), Сяргій Жадан (Украіна), Андрэй Хадановіч (Беларусь), Віктар Шалкевіч (Беларусь).
Музыка: Сяргей Пукст і Атмараві (Беларусь).

У межах акцыі — прэзэнтацыя кнігі Паўла Гюле «Мэрсэдэс‑Бэнц».

Субота, 17 траўня. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, тэатар‑студыя Я. Міровіча, пр. Незалежнасьці, 81.

Пачатак а 18‑й.

***

У суботу таксама ў Горадні пройдзе канцэрт «Старога Ольсы».

Гарадзенскі абласны тэатар лялек (Дзяржынскага, 1/1).

Пачатак а 19‑й. Квіткі: 8 000 — 15 000.

Даведкі: (0152) 74‑59‑30, (0152) 74‑59‑30

***

Тэатар «ЦУД»

18 траўня, у межах Міжнароднага дня музэяў у Доме Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а) тэатар «ЦУД» («Цэнтар Удасканаленай Драмы») паказвае эксцэнтрычную містэрыю «Падарожжа ў пекла» па матывах аднайменнай фантастычнай аповесьці Янкі Маўра. Ролі выконваюць: Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Ягор Бабій. Рэжысэр і мастак — Мюр Фарыдовіч.

Пачатак у 15.00.Уваход вольны. Наступны паказ п’есы адбудзецца 20 траўня ў памяшканьні Тэатру беларускай драматургіі (вул.Крапоткіна, 44) а 14.30.

***

Фінал Кубку Беларусі па футболе

"Шахцёр" (Салігорскі) - МТЗ-РІПА (Менск).

Менск, стадыён "Дынама", пачатак а 18-й. Уваход вольны.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру