Некалькі будынкаў Універсітэта Таронта закрытыя з-за паведамленняў пра тое, што на яго тэрыторыі бачылі ўзброенага чалавека. Да ВНУ прыбылі тактычныя атрады паліцыі.

Як паведамляюць паліцыянты, чалавека з вінтоўкай заўважылі ў будаваным будынку на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка. На адным з відэа, размешчаных у твітары студэнткай універсітэта, відаць, як у будынак заходзяць паліцыянты з аўтаматычнай зброяй.

Цяпер закрытыя восем будынкаў на тэрыторыі кампуса. Людзям, якія ўжо знаходзяцца ўнутры, рэкамендуецца заставацца на месцах.

Адміністрацыя ўнівэрсытэту на старонцы ў фэйсбуку паведамляе, што паліцыя абшуквае яго тэрыторыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?