13 чэрвеня ў праграме «Форум» на тэлеканале «Беларусь-1» з Дзмітрыем Бачковым высвятлялі, што такое нацыянальная беларуская ідэя і наколькі яна важная ў эпоху глабалізацыі.

У дыскусіі ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўладаў і апазіцыі, сярод якіх былі Рыгор Кастусёў, Андрэй Дзмітрыеў, Алег Гайдукевіч, рэктар Акадэміі музыкі Кацярына Дулава, палітолаг Вадзім Баравік, гісторык Ігар Марзалюк, бізнесмен Аляксандр Кныровіч, дэпутат Дзмітрый Шаўцоў, эканаміст Яраслаў Раманчук і іншыя.

У працэсе «пошуку» нацыянальнай ідэі вядучы Дзмітрый Бачкоў узгадаў спартоўца і музыку Віталя Гуркова: ён быў запрошаны да ўдзелу ў праграме, але не змог прыехаць з-за гастроляў гурту Brutto. Вядучы згадаў нядаўнюю гісторыю з Гурковым, калі той перамог на чэмпіянаце свету па муай-тай і выйшаў за медалём у цішотцы з Пагоняй і чырвона-зялёным сцягам на плячах.

«І чамусьці гэта выглядала абсалютна арганічна», — заўважае вядучы.

Яго падтрымлівае Кацярына Дулава, рэктар Акадэміі музыкі:

«…Нам каштоўнае абсалютна ўсё, Дзмітрый. «Пагоня» тут, дзяржаўны сцяг тут — гэта ж сведчанне таго, што чалавек вось так цэльна ўспрымае сваю гісторыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?