16.05.2008 / 19:53

АЭС пабудуюць між Горкамі і Шкловам 5

Кіраўнік Акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч сказаў, што Кукшынаўская пляцоўка лепш за ўсё адпавядае патрабаваньням.


Кукшынаўская пляцоўка можа стаць месцам размяшчэння беларускай АЭС, паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч.

Камісія па выбары АЭС завяршыла разгляд і аналіз рэзультатаў гідралагічных, геалагічных, сейсмалагічных і іншых даследаванняў патэнцыяльных пляцовак. Матэрыял накіраваны ў Савет Міністраў Беларусі.

Па выніках работы камісія прыйшла да высновы, што Кукшынаўская пляцоўка, што Шклоўскім раёне, лепш за ўсё адпавядае патрабаванням па будаўніцтву АЭС.

«На першае месца камісія паставіла Кукшынаўскую пляцоўку, на другое — Астравецкую, а на трэцяе — Краснапалянскую» (Чавускі раён), — расказаў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, ніякіх забараняльных фактараў для будаўніцтва на Кукшынаўскай пляцоўцы беларускай АЭС не існуе.

«Ёсць пэўныя абмежаванні для будаўніцтва, аднак яны вырашаюцца правядзеннем інжынерных работ», — дадаў ён.

БЕЛТА

0
Кнехт / Адказаць
16.05.2008 / 20:39
Гэта ўжо было - я прапаноўваў паставіць рэактар дакладна на месцы, дзе нарадзіўся "прэзідэнт"... Вывучалі ўсё старанна, Акадэмікаў прызвалі. І нарэшце атрымалі Плагіят ад графамана. :)
0
Берасьцеец / Адказаць
17.05.2008 / 07:31
Будуйце ў Драздах.
0
Алекс / Адказаць
17.05.2008 / 18:25
Пане Кнехт, а ці вялікі той шклоўскі раён? Прапануйце, каб яны яго шчэ кантэйнмэнтам увесь накрылі. Вас паслухаюцца. А па пэрымэтры таго кантэйнмэнта, знутры, - паркінгі, супэрмареэты Гіппо (расея) і многа-многа гапатэкаў. Такім чынам аб'ект будзе даваць ня толькі "танную" і "экалягічна чыстую" электраэнергію, але таксама зараджаць энергіяй "творчасьці" ўсіх чэсных наведвальнікаў гэтага найбуйнейшага ў ЭЎРАЗІЙСКАЙ цывілізацыі культурнага цэнтра.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру