Судзьдзя суда Першамайскага раёну Менску Петух вынесла пакараньне ўдзельніку акцыі салідарнасьці з Артурам Фінькевічам Аляксандру Резнікаву - 5 сутак адміністратыўнага арышту. Такое ж рашэньне вынесла судзьдзя Аля Яшчанка адносна Юрыя Талстога.
Абодва моладзевыя актывісты пакараны па арт. 167.1 КаАП - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, - паведамляе «Вясна ».
Маці дваіх непаўнагадовых Крысьціна Шацікава аштрфаваная на 50 базавых велічыняў (1мільён 550 тысяч рублёў), - паведамляе «Хартыя’97 »