Беларуская чыгунка не будзе прадаваць квіткі праз інтэрнэт ноччу 15 чэрвеня. Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце БЧ.

З 02.30 да 05.00 15 чэрвеня ў сістэме продажу праязных дакументаў праз інтэрнэт будуць праводзіцца планавыя тэхнічныя працы. У гэты час сістэма будзе недаступная.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Як паведамлялася раней, БЧ працягвае працу па ўдасканаленні продажу білетаў праз інтэрнэт, нядаўна было пашырана прымяненне паслугі па набыцці праязных дакументаў праз інтэрнэт з выкарыстаннем графічнай схемы размяшчэння свабодных месцаў у вагонах. Цяпер пры куплі білетаў анлайн адкрыты паказ схем вагонаў СВ, купэйных і плацкартных у цягніках фармавання Беларускай чыгункі. Таксама для зручнасці пошуку раскладу на сайце poezd.rw.by дададзеная опцыя хуткага набору найбольш папулярных у пасажыраў станцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0