З суботы ў мінскім ГЦ «Тытан» (Дзяржынскага, 104) на трэцім паверсе запрацаваў фуд-пункт «Fruit Waffles», дзе кожны можа пакаштаваць знакамітыя ганконгскія вафлі. Самому такія вафлі прыгатаваць вельмі цяжка: у спецыяльную вафельніцу з паглыбленнямі для шарыкаў заліваецца цеста. У шарыкі дадаецца начынка і выпякаецца 3-4 хвіліны. Пасля таго, як вафля астыне, дадаецца любая начынка. У «Fruit Waffles» гэта вяршкі ці марозіва як аснова, садавіна, топінг і пасыпкі на выбар.

Поўны камплект абыйдзецца ў 60 тысяч. Акрамя вафляў, там можна набыць каву і малочны кактэйль: цэны вагаюцца ад 18 да 38 тысяч.

Мы замовілі дзве вафлі: з вяршкамі і марозівам, з рознымі інгрэдыентамі. Хлопец Сяргей даволі хутка ўправіўся з замовай і быў вельмі ветлівым. На самім фуд-пункце ўсё вельмі чыста: перад гатаваннем кожнай новай замовы Сяргей мяняў пальчаткі.

Выглядае ўсё гэта прыгожа і смачна. Вафлі не надта салодкія. З-за рознай колькасці інгрэдыентаў ствараецца вельмі кантрасны смак.

Адзіны мінус — малая колькасць начынкі. Вафля запоўненая толькі напалову.

Плюс — «Fruit Waffles» выдае кожнаму наведвальніку «картку аматара вафляў», пры яе наяўнасці пасля трэцяй пакупкі атрымліваеш бясплатную каву, а пасля шостай — вафлю.

Фуд-пункт адкрыты штодзень з 10:00 да 21:00.

Такім чынам, у Мінску з’явіўся яшчэ адзін пункт стрыт-фуду з экзатычнай для Беларусі ежай. Гэта смачна, але замала на такі кошт. Але хаця б адзін раз можна пакаштаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?