Фота Аляксандра Шпрыгіна.
Больш чатырох дзясяткаў расійскіх заўзятараў, аўтобус з якімі ў аўторак раніцай спынілі ў французскім Кане, затрыманыя прынамсі да раніцы серады. Пра гэта паведаміў РБК кіраўнік Усерасійскага аб'яднання заўзятараў Аляксандр Шпрыгін, раней ён напісаў пра гэта ў сябе ў Twitter.
«Усе праяснілася. Спачатку шэф жандармерыі нас адпусціў, але пазней пракурор Марсэля прыняў рашэнне ўсіх арыштаваць, уключаючы жанчын і кіроўцаў», — напісаў Шпрыгін. У наступным допісе лідар ВОБ удакладніў, што ён і іншыя заўзятары затрыманыя на суткі.
«Нас этапуюць у Марсэль для правядзення следчых дзеянняў. Час затрымання ідзе з моманту спынення аўтобуса», — напісаў ён.
Як стала вядома, у брытанца, які пацярпеў ад рук расійскіх хуліганаў, загінуў мозг. Кадры, як расіяне б'юць нагамі па галаве ляжачага брытанца, абышлі інтэрнэт.