uefa.com

uefa.com

Зборная Ісландыі здзейсніла чарговы цуд на Еўра-2016, а менавіта: выстаяла супраць Партугаліі.

Прычым партугальцы першымі забілі (вызначыўся ў першым тайме Нані), але гераічнымі высілкамі Біркіра Б'ярнасана на 50-й хвіліне ісландцы лік зраўнялі — 1:1. Чым не цуд? 

Улічваючы сённяшнюю перамогу Венгрыі над Аўстрыяй — 2:0.

Спартыўныя СМІ таксама паведамляюць, што 10% насельніцтва 330-тысячнай Ісландыі скіравалася ў Францыю, каб падтрымаць сваіх улюбёнцаў.

У наступным туры ў суботу ісландцы і венгры згуляюць паміж сабой.

Венгрыя — 3, Ісландыя, Партугалія — 1, Аўстрыя — 0.

У сераду на Еўра пройдзе тры матчы: Расія — Славакія, Швейцарыя — Румынія, Францыя — Албанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0