У матчы перадалімпійскай кваліфікацыі жаночага баскетбольнага турніру, што праходзіць у французскім Нанце, жаночая зборная Беларусі прайграла Паўднёвай Карэі з лікам 65:66.

Беларусь — 3 (розніца мячоў +12), Карэя — 3 (розніца — 0), Нігерыя — 3 (мінус 10).

Па дадатковых паказчыках зборная Беларусі заняла першае месца ў групе і згуляе ў плэй-оф. Найбольш імаверным супернікам нашай каманды стане каманда Кітая.

Пераможца матча плэй-оф кваліфікацыі гарантуе сабе пуцёўку на Алімпіяду ў Рыа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0