Сёння раніцай памёр адзін з былых уладальнікаў «Гандлёвага дома «Ждановічы» Міхаіл Пракаповіч, паведамляе «Народная Воля».

Раніцай дома ён адчуў сябе кепска, выратаваць яго не ўдалося.

Доўгі час Міхаіл быў намеснікам у Яўгена Шыгалава, які ўзначальваў ГД «Ждановічы». Нагадаем, што Яўген Шыгалаў некалькі гадоў таму памёр ад раку. Уласна, памерлі ўжо амаль усе, хто стаяў ля вытокаў стварэння ГД «Ждановічы».

«Гісторыя найбуйнейшага ў Беларусі Гандлёвага цэнтра пачалася ў 1993 годзе: менавіта тады некалькі аднадумцаў вырашылі арганізаваць недалёка ад Мінска салон па продажы аўтамабіляў, — распавядаў у свой час Яўген Шыгалаў. — Гэта была наша першая гандлёвае ўстанова. Ад яго і бярэ пачатак Гандлёвы цэнтр «Ждановічы». У маі 1994 года прынята рашэнне Мінскага райвыканкама, згодна з якім адведзеныя дадатковыя зямлі пад будаўніцтва гандлёвага горада. Першапачаткова гэта была вузкая паласа балоцістай нізіны (паміж чыгункай і шашой Мінск-Маладзечна). Прыйшлося насыпаць 6 метраў грунту, каб падняць яе да прымальнага ўзроўню. Пляцоўку заасфальтавалі — і пачаўся гандаль».

«Для нас Гандлёвы цэнтр «Ждановічы» — гэта больш, чым проста праца, казалі саўладальнікі ГД «Ждановічы». — Гэта наша стварэнне, гэта ўвасобленыя ў справу гады напружанай працы».

Міхаіл Кірылавіч Пракаповіч курыраваў усе пытанні, звязаныя з будаўніцтвам на тэрыторыі ГД «Ждановічы». Па адукацыі ён будаўнік.

Дарэчы, Міхаіл Пракаповіч — швагер Яўгена Шыгалава, удава вядомага бізнэсмена — яго родная сястра.

Міхаілу Пракаповічу было 66 гадоў, у яго ёсць сын — дарэчы, таксама Міхаіл, таксама займаецца бізнэсам.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0