15.06.2016 / 23:32

Расійскія «ультрас» збіваюць брытанскага фаната ЖОРСТКАЕ ВІДЭА  40

Пра гэта сёння паведаміў консул РФ у Францыі Данііл Болтакс, перадае meduza.io.

Паводле слоў консула, дактары сёння канстатавалі смерць мозга 51-гадовага мужчыны, якога 11 чэрвеня збілі расійскія фанаты. 

У сувязі з гэтай жа падзеяй учора французская паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў расіян, якія сёння пройдуць «працэс апазнання». 

Сцвярджаецца таксама, што французы маюць відэазапіс забойства брытанскага заўзятара —яго нібыта білі па галаве металічным прутам, пасля чаго сэрца мужчыны спынілася. 

Але ў інтэрнэце пашыраецца яшчэ адное відэа, дзе расійскія фанаты ў некалькі чалавек збіваюць на вуліцы брытанца, па чарзе наносячы яму ўдары нагой у галаву. 

У сацыяльных сетках пішуць, што нібыта гэта і ёсць тое відэа, дзе зафіксаваны момант збіцця мужчыны расійскімі «ультрас». 

Але ці так гэта, пакуль невядома. 

АЯ

0
Всё просто, не усложняйте / Адказаць
15.06.2016 / 18:32
Российское быдло в Европе. Депортировать всех, с запретом на въезд в Шенген. Пусть в России морды бъют, один одному.
0
Зміцер / Адказаць
15.06.2016 / 18:34
20 на 1... шакалы!
0
Захарченко Александр из Донецка / Адказаць
15.06.2016 / 18:38
Ну что тут скажешь- русское зверье
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру