Сухапутныя войскі Амерыкі цалкам узброяцца 84-мм шведскім гранатамётам Carl Gustaf M3 — зброя будзе ў кожным пяхотным звязе, піша партал janes.com.

janes.com

janes.com

У амерыканскай арміі сістэма атрымала дадатковы акронім MAAWS (Multirole Anti-Armor Anti-Personnel Weapon System — Універсальная супрацьтанкавая і супрацьпяхотная сістэма ўзбраення), бо мае цэлы набор рознамэтавых боепрыпасаў — ад фугаснага і фугасна-аскепкавага да супрацьтанкавага, дымавога і асвятляльнага.

Навучальныя стрэльбы з Carl Gustaf M3 у Афганістане

Цалкам падрыхтоўка да пераўзбраення будзе завершаная да канца 2016 года, аднак ўжо цяпер шведскія гранатамёты былі атрыманыя асобнымі часткамі арміі і Нацыянальнай Гвардыі ЗША.

Перад гэтым Carl Gustaf M3 ужо доўгі час выкарыстоўваліся сіламі спецыяльнага прызначэння ЗША, у тым ліку ў апошнія гады - у Афганістане. Відавочна, досвед выкарыстання ў складаных горных умовах цалкам задаволіў амерыканцаў.

militaryfactory.com

militaryfactory.com

Гранатамёт важыць менш за 10 кг і мае 3-кратны аптычны прыцэл. Цяпер ідуць выпрабаванні аблегчанай мадыфікацыі М4, якая мае вагу да 6,7 кг.

У Беларусі асноўным тыпам шматразовага пяхотнага гранатамёта застаецца РПГ-7 яшчэ савецкай распрацоўкі, які з'яўляецца адносна лёгкай і надзейнай зброяй, аднак наўрад ці адпавядае сучасным патрабаванням па трапнасці стральбы і ўніверсальнасці выкарыстання.

Супрацьтанкавыя магчымасці гранат РПГ-7 таксама ўжо не адпавядаюць узроўню абароны сучасных узораў цяжкай бранятэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?