Дзяржаўтаінспэкцыя Менску папярэджвае аб пагаршэньні ў бліжэйшыя суткі ўмоў надвор'я, дажджах і навальніцах.

Дзяржаўтаінспэкцыя Менску папярэджвае аб пагаршэньні ў бліжэйшыя суткі ўмоў надвор'я, дажджах і навальніцах.
Бачнасьць на дарогах пагоршыцца, магчымае падтапленьне шэрагу сталічных вуліц, паведамляецца ў прэс-рэлізе Ўпраўленьня ДАІ Менгарвыканкаму.
Каб пазьбегнуць затораў, Дзяржаўтаінспэкцыя прапануе вадзіцелям аб’яжджаць участкі вулічна-дарожнай сеткі, на якіх магчымае затапленьне праезнай часткі

- плошчу Бангалор,
- вул.Няміга,
- пр-т Дзяржынскага,
- вул.Харкаўскую,
- вул.Сталетава,
- скрыжаваньне пр.Пераможцаў — вул.Ігнаценкі,
- пр.Пушкіна — вул.Прытыцкага,
- вул.Маскоўскую — вул.Талстога.
Дзяржаўтаінспэкцыя таксама дужа раіць па магчымасьці адмовіцца ад паездак на ўласным аўтатранспарце.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары